16 красавiка 2024, aўторак, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэр прадпрымальнікаў просіць вызваліць палітвязня пад заклад

Старшыня каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў Менска Аляксандр Макаеў даў хадайніцтва ў Генеральную пракуратуру Беларусі аб вызваленні пад заклад Андрэя Кіма – 22-гадовага актывіста дэмакратычнага руху, які быў арыштаваны 21 студзеня падчас акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.

"Я даў гарантыі, што, калі А.Кім схаваецца ад следства, то я буду несці матэрыяльную адказнасць у памеры 50 базавых велічынь (1 мільён 750 тысяч рублёў). Гэтую заяву ў мяне прыняў дзяжурны пракурор Міхаіл Мальцаў. Паводле яго слоў, заяву перададуць у Менскую гарадскую пракуратуру", – распавёў Алесь Макаеў БелаПАН.

Нагадаем, Андрэй Кім быў затрыманы за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 21 студзеня ў Менску. 31 студзеня ён павінен быў выйсці на свабоду пасля 10-сутачнага адміністрацыйнага арышту, аднак не быў вызвалены. Як стала вядома, у дачыненні А.Кіма ўзбуджаная крымінальная справа на падставе артыкула 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні супрацоўніка міліцыі). Маладому чалавеку пагражае да шасці гадоў турмы.

19 лютага Менскі гарадскі суд не задаволіў скаргу на змяненне меры спынення ў дачыненні палітвязня. Раней аналагічную скаргу не задаволіў суд Цэнтральнага раёна Менска, дзе яе разгляд праходзіў у закрытым рэжыме.

26 лютага маладому чалавеку споўнілася 22 гады. Дзень нараджэння Андрэй Кім змушаны быў сустракаць у следчым ізалятары на вул. Валадарскага ў Менску. Маці не дазволілі ў гэты дзень сустрэцца з ім, спаслаўшыся на тайну следства, але дазволілі перадаць сыну невялікую перадачу.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках