5 траўня 2024, Нядзеля, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Восем гадзін свабоды, якія ўлады адбіраюць у Аляксандра Казуліна

2

Як вядома, Аляксандра Казуліна ўлады выпусцілі толькі на трое сутак водпуску для ўдзелу ў пахаванні яго жонкі Ірыны Казулінай. Фармальна рашэнне пра гэта прыняў начальнік віцебскай калоніі В.Агністыкаў 25 лютага каля 20 гадзін.

Як вядома, Аляксандра Казуліна ўлады выпусцілі толькі на трое сутак водпуску для ўдзелу ў пахаванні яго жонкі Ірыны Казулінай. Фармальна рашэнне пра гэта прыняў начальнік віцебскай калоніі В.Агністыкаў 25 лютага каля 20 гадзін.

Праз дзве гадзіны на сваім аўтамабілі падпалкоўнік Агністыкаў вывез Аляксандра Казуліна з калоніі, і каля 1 гадзіны ночы яны прыбылі да дому асуджанага палітыка ў Менску. Паводле крымінальна-выканаўчага заканадаўства, у тэрмін такога кароткатэрміновага водпуску не залічваецца час, неабходны асуджанаму на дарогу да месца прыбыцця і назад.

Гэта значыць, у выпадку з Аляксандрам Казуліным тэрмін яго знаходжання для развітання з каханай жонкай, каб падтрымаць сям'ю мінае каля гадзіны ночы 29 лютага. Пасля Аляксандр Казулін абавязаны паехаць з Менска і вярнуцца ў калонію, падкрэслю асобна, без ніякага канвою.

Аднак адміністрацыя калоніі настаяла, каб А.Казулін прыбыў у калонію ўжо да 20 гадзін 28 лютага. Пры гэтым былі спасылкі на рэжым дня ў калоніі. Аднак пункт 231 Правіл унутранага распарадку выпраўленчых устаноў прама паказвае на магчымасць вяртання асуджаных у «начны час або рана раніцай». Гэта значыць, што Аляксандр Казулін мае права вярнуцца за калючы дрот каля 5 гадзін раніцы 29 лютага.

Такім чынам, неправавая пазіцыя ўлад у дачыненні правядзення водпуску Аляксандрам Казуліным пазбаўляе яго не менш як васьмі гадзін свабоды. Каля 10-30 я датэлефанаваўся да намесніка начальніка ВЧ-3, аргументы на карысць Аляксандра Казуліна былі пачутыя, але ў адсутнасці самога начальніка тлумачэнне не было атрыманае.

На дадзены момант Аляксандр Казулін зыходзіць з аднаго – ён мае намер заставацца законапаслухмяным грамадзянінам, але для яго важна рэалізоўваць свае законныя правы. Для Аляксандра Казуліна, яго блізкіх і паплечнікаў, цяпер з'яўляецца каштоўнай кожная гадзіна, хвіліна яго свабоды. Ёсць у нас і трывогі адносна магчымых праблем. Бо па законе ў выпадку спазнення, «наўмыснага невяртання» ў месца пазбаўлення свабоды наступае не проста дысцыплінарная, а крымінальная адказнасць. І артыкул 414 КК Беларусі прадугледжвае за такое «ўхіленне ад адбывання пакарання» толькі пазбаўленне свабоды да двух гадоў.

Вядома, такую радасць уладам мы дазволіць не можам, і Аляксандр Казулін ганарліва, як пазапраўна асуджаны, у тэрмін вернецца ў калонію. Але ў якой гадзіне гэта адбудзецца – будзе залежаць ад начальніка калоніі, улад у цэлым. Спадзяемся, гэты тэрмін падпалкоўнік Віталь Агністыкаў у інтарэсах Закона ўдакладніць, і чарговага парушэння правоў Аляксандра Казуліна не будзе.

28 лютага 2008 года

Экс-адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках