28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Міжнародную амністыю» заклікалі прызнаць Андрэя Кіма вязнем сумлення

Прадпрымальнікі звярнуліся да праваабарончай арганізацыі "Міжнародная амністыя" з заклікам прызнаць Андрэя Кіма вязнем сумлення. Пра гэтым БелаПАН паведаміў адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Ігар Леднік.

Паводле яго слоў, 26 лютага адпаведны зварот быў накіраваны ў адрас цэнтральнага офіса "Міжнароднай амністыі" ў Лондане і яе маскоўскага аддзялення. У ім адзначаецца, што А.Кіму прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні крымінальнага злачынства, адказнасць за якое прадугледжаная артыкулам 364 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (гвалт альбо ўжыванне гвалту ў дачыненні працаўніка міліцыі).

"Па версіі следства, гвалт з боку Андрэя Кіма ў дачыненні працаўніка міліцыі меў месца 21 студзеня 2008 года падчас акцый пратэсту прадпрымальнікаў. У аснову доказаў пакладзеныя аператыўныя здымкі спецслужб. Паводле вынікаў практыцы закрытых судовых працэсаў, якая склалася ў Беларусі, ён можа быць прысуджаны да пазбаўлення свабоды тэрмінам да шасці гадоў", – гаворыцца ў лісце.

"Сапраўднай жа прычынай крымінальнага пераследу Андрэя Кіма з'явілася тое, што 10 студзеня 2008 года падчас адной з такіх акцый пратэсту ім быў вывешаны забаронены ўладамі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг перад будынкам парламента і ўрада. Арышт і крымінальны пераслед Андрэя Кіма прама звязаныя з гэтымі яго дзеяннямі", – лічаць прадпрымальнікі.

"Мы заклікаем ацаніць правамернасць крымінальнага пераследу Андрэя Кіма згодна з Дэкларацыяй ААН асноўных прынцыпаў правасуддзя для ахвяр злачынстваў і злоўжыванняў уладай і абвясціць яго вязнем сумлення. Ваша кампетэнтная ацэнка, магчыма, прадухіліць пазапраўнае судовае рашэнне ў дачыненне Андрэя Кіма", — гаворыцца ў звароце.

"Наш ліст – гэта першая заяўка. Пасля мы перададзім усе матэрыялы справы А.Кіма, бо "Міжнародная амністыя" вельмі скрупулёзна ставіцца да ўсіх пытанняў па прызнанні чалавека палітычным зняволеным і вязнем сумлення", — адзначыў І.Леднік.

Нагадаем, А.Кім быў затрыманы за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 21 студзеня ў Менску. 31 студзеня ён павінен быў выйсці на свабоду пасля 10-сутачнага адміністрацыйнага арышту, аднак не быў вызвалены. Як стала вядома, супраць А.Кіма была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 364 КК

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках