26 красавiка 2024, Пятніца, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казулін даехаў у калонію ў 19.59. Яго сустракала ўсё кіраўніцтва ВК

5

Палітвязня Аляксандра Казуліна на тры дні адпускалі з калоніі на пахаванне жонкі. Апазіцыйны палітык павінен быў вернуцца ў калонію да 20.00 па менскім часе 28 лютага.

А. Казулін на машыне выехаў з Менска каля 17.00 – гэта мінімальна неабходны час, каб даехаць да Віцебска, дзе знаходзіцца яго калонія «Віцьба-3». Да калоніі палітыка суправаджае яго дачка Юлія. Яны паехалі на аўтамабілі аднаго з сяброў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), якую ўзначальвае Казулін.

Як паведамілі карэспандэнту газеты «Взгляд» у прэс-службе Казуліна, машыну, у якой палітык вяртаўся ў віцебскую калонію, каля 18.00 на аўтатрасе каля Кургана Славы затрымалі супрацоўнікі ДАІ за перавышэнне хуткасці. У дачыненні кіроўцы складзены пратакол. Пасля 15-хвіліннай затрымкі машыну адпусцілі, аднак кіроўцу папярэдзілі наконт магчымага пазбаўлення правоў.

Дачка Вольга Казуліна мяркуе, што яе бацьку спецыяльна затрымліваюць, каб ён спазніўся да 20.00 у калонію і быў пакараны.

Другім разам машына была затрыманая ўжо каля калоніі – там правяралі і затрымлівалі ўсе машыны. Па сцвярджэнні дачкі Юліі, якая суправаджала палітыка, яе бацька паспеў да прызначанага тэрміна вярнуцца ў калонію.

У 19.59 гадзін А.Казулін пад'ехаў да сцен выпраўленчай калоніі №3. Сустракаць яго выйшла ўсё кіраўніцтва калоніі. Нягледзячы на перашкоды, А.Казулін паспеў своечасова вярнуцца.

Нагадаем, 13 ліпеня 2006 года Аляксандр Казулін быў прызнаны вінаватым у арганізацыі акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку 2006 года. Яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды на тэрмін 5 гадоў 6 месяцаў з адбываннем у выпраўленчай калоніі агульнага рэжыму. «Міжнародная амністыя» прызнала Казуліна Вязнем сумлення.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках