6 траўня 2024, панядзелак, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы палітвязень папрасіў палітычны прытулак у Чэхіі

7

Аляксей Шыдлоўскі паведаміў, што супраць яго ў сьнежні 2007 году “ў выніку правакацыі” завялі крымінальную справу, паводле якой актывісту пагражае да дзесяці гадоў зьняволеньня.

Аляксей Шыдлоўскі - адзін зь першых беларускіх палітвязьняў. Напачатку жніўня 1997-га году студэнта журфаку БГУ арыштавалі ў бацькоўскай хаце ў Стоўбцах. За тры тыдні да гэтага фарбай быў расьпісаны Стаўбцоўскі райвыканкам, у тым ліку на помніку Фэліксу Дзяржынскаму было напісана “кат”, а таксама на даху мясцовай адміністрацыі замест чырвона-зяленага быў вывешаны нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. За гэтыя дзеянні ў лютым 1998 году Аляксей Шыдлоўскі быў асуджаны да году з паловай пазбаўлення волі.

У 2001 годзе за дзейнасць у складзе моладзевай арганізацыі "Зубр" Шыдлоўскі быў пакараны двума гадамі выпраўчых прац ды гэтым разам выключаны з Інстытута сучасных ведаў.

У дадатак актывіст караўся адміністратыўнымі арыштамі па фальшывых абвінавачаннях.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках