3 траўня 2024, Пятніца, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі: Казаць пра нармалізацыю адносінаў паміж уладай і апазыцыяй вельмі рана

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека праваабаронца Алесь Бяляцкі, каментуючы вызваленьне Артура Фінькевіча заявіў, што “праваабаронцы задаволены вынікам разгляду касацыйнай скаргі па крымінальнай справе Артура Фінькевіча, але толькі пасьля вызваленьня ўсіх палітзьняволеных можна будзе казаць пра нармалізацыю адносінаў паміж уладамі і іх палітычнымі апанентамі”.

“Вызваленьне Зьміцера Дашкевіча, Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Леонава, а сёньня і Артура Фінкевіча, сьведчаць пра пачатак станоўчых тэндэнцый на шляху да ўнармаваньня сітуацыі ў Беларусі. Аднак ніякага самазаспакаеньня ў беларускім грамадзтве не павінна быць, пакуль у турмах знаходзяцца палітычныя зьняволеныя Аляксандр Казулін і Андрэй Клімаў, журналіст Аляксандр Зьдзвіжкоў, у сьледчым ізалятары ўтрымліваецца моладзевы актывіст Андрэй Кім, а ў псіхбальніцах знаходзяцца Валеры Місьнікаў і Аляксандр Круты. Толькі пасьля іх вызваленьня можна будзе больш упэўнена казаць пра пачатак нармалізацыі адносінаў паміж уладамі і іх палітычнымі апанетамі!”, - падкрэсьліў Бяляцкі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках