Мікола Статкевіч: Улады спрабуюць суцішыць ціск Расеі
- 5.02.2008, 14:50
“Улады ідуць на саступкі, на чарговыя “станоўчыя сыгналы” Эўропе, каб суцішыць, збалянсаваць расейскі ціск”, - такое меркаваньне выказаў былы палітвязень лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная грамада" Мікола Статкевіч, камэнтуючы вызваленьне Артура Фінькевіча.
“Я думаю, што візыт Пуціна ў сьнежні мінулага году ня быў такім простым, як было заяўлена. Беларускія ўлады апынуліся пад велізарным ціскам з боку Расеі і іх ціснуць ужо на аб’яднаньне. У гэтых варунках беларускія ўлады змушаны шукаць супрацьвагі з боку Эўропы. І таму яны ідуць на пэўныя саступкі, на чарговыя “станоўчыя сыгналы”, каб суцішыць, збалянсаваць расейскі ціск”, - заявіў адзін з заснавальнікаў кампаніі "Еўрапейская Беларусь" у інтервію “Радыё Свабода”.