9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень Любові – пад бел-чырвона-белымі сьцягамі

3

"Малады Фронт" 14 лютага запрашае ўсіх адсьвяткаваць разам Дзень Любові, які стаў ужо традыцыйным і адным з найбольш любімых і чаканых сьвятаў для беларусаў.

Па традыцыі, маладафронтаўцы й мінчукі, якія сьвяткуюць гэты дзень з Маладым Фронтам, пройдуцца па галоўных вуліцах горада, наведаюць эўрапейскія й амэрыканскую амбасады, сустрэнуць Дзень Любові пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі – сымбалямі свабоды, любові да Беларусі й Хрыста, любові да нашых пакутнікаў і вызваленцаў.

Сьвята Любові пачынаецца а 17.00 на плошчы Свабоды. Малады Фронт прапануе ўсім прыйсьці, каб адчуць і падарыць іншым людзям частку сьвятла, каханьня, цяпла і любові, якую нясуць чалавечыя душы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках