9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрусь Цянюта: «У гэты дзень маскаль зламаў зубы аб Беларусь»

14

Ужо праз два тыдні Беларусь адзначыць 90-ыя ўгодкі ад дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Лідэр гомельскіх маладафронтаўцаў Андрусь Цянюта мяркуе, што ў гэты дзень “праз 90 год выпрабаваньняў у беларускага народа ёсць шанец зьняць апошняе ярмо расейскага імперыялізму”.

З нагоды 90-годзьдзя ад дня абвяшчэньня БНР у краіне адбываецца шэраг грамадзкіх і культурніцкіх мерапрыемстваў, а 25 сакавіка беларусы зьбяруцца на плошчы Якуба Коласа, каб выказаць сваю любоў да Радзімы разам. Чым ёсьць Дзень Волі для беларусаў. Адзін з лідэраў маладафронтаўцаў Андрусь Цянюта кажа, што гэта галоўнае сьвята краіны, бо ў гэты дзень быў вызначаны лёс Беларусі ў найноўшай гісторыі і ейнае месца на мапе сьвету.

- Менавіта ў гэты дзень маскаль зламаў зубы аб Беларусь і ўсе яго намаганьні пакараць нашу нацыю былі разьбіты ўшчэнт. Але зараз, праз 90 год выпрабаваньняў беларускага народу, ёсць шанец зьняць апошняе ярмо расейскага імперыялізму. Мы можам на ўсю краіну сказаць, што Беларусь жыве! І будзе жыць вечна.

У гэты дзень я адчуваю асаблівую радасьць і гонар за свой народ, за сумленную моладзь, за нашых продкаў, што захавалі для нас нашу спадчыну, мову, культуру. І хай сёньня ўлада вядзе перасьлед, але мы, ня гледзячы ні на што, выйдзем і адзначым усенароднае свята - Дзень Незалежнасьці. Выйдзем 25 сакавіка на пл.Я.Коласа ў 18 гадзін і выкажам нашую любоў да Радзімы, да Бацькаўшчыны!

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках