20 сакавіка эўрапейскі телеканал «Arcoiris TV» пакажа «Плошчу»
6- 12.03.2008, 15:05
20 сакавіка агульнаэўрапейскі спадарожнікавы тэлеканал “Arcoiris TV” будзе дэманстраваць фільм Юрыя Хашчавацкага “Плошча”.
Як стала вядома праваабарончаму цэнтру “Вясна”, пачатак трансляцыі а 22.15. Дадзеныя спадарожніка: Hotbird 7a - 13° est, транспондэр18 , частата 11.541, вертыкальнай палярызацыі (V), FEQ: 5/6, SR: 22.000.
Юры Хашчавацкі – вядомы беларускі кінадакументаліст. Аўтар каля 30 фільмаў. Адна з найбольш вядомых стужак рэжысёра: фільм-сатыра «Звычайны прэзідэнт». Фільм «Плошча» апавядае аб падзеях ў Менску ў сакавіку 2006 года, калі ў Беларусі прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальшаваньня ўладамі вынікаў выбараў прэзідэнта краіны. Прэзентацыі гэтай кінастужкі з поспехам прайшлі у шматлікіх гарадох Еўропы.