2 траўня 2024, Чацвер, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы заклікаюць улады вызваліць палітвязняў (Фота)

9
Беларусы заклікаюць улады вызваліць палітвязняў (Фота)

Акцыі з патрабаваннем вызваліць палітвязняў прайшлі ў Менску і іншых гарадах Беларусі ў Дзень салідарнасці 16 сакавіка.

Людзі выходзілі на вуліцы з партрэтамі вязняў сумлення, распаўсюджвалі ўлёткі, вывешвалі транспаранты, патрабуючы ад улад неадкладнага і безумоўнага вызвалення арыштаваных па палітычных матывах Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча.

Некалькі дзесяткаў чалавек выйшлі 16 сакавіка а 18 гадзіне на Кастрычніцкую плошчу Менска з партрэтамі палітвязняў. У акцыі ўдзельнічалі дачка Аляксандра Казуліна Вольга і маці моладзевага актывіста Андрэя Кіма, арыштаванага за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў.

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» выходзілі 16 сакавіка з партрэтамі вязняў сумлення ў розныя раёны Менска. Удзельнікі кампаніі таксама распаўсюджвалі ўлёткі і разляплялі плакаты з патрабаваннем вызваліць Казуліна, Кіма і Парсюкевіча.

Таксама ў Менску ўчора былі вывешаныя расцяжкі «Свабоду Казуліну!» і «Свабоду Кіму!». Улёткі з інфармацыяй пра палітвязняў распаўсюджваліся як у цэнтры горада, так і ў «спальных» раёнах.

Нагадаем, што за адмову вызваліць палітвязняў супраць улад Беларусі ўведзеныя санкцыі з боку Злучаных Штатаў Амерыкі. ЗША ўвялі санкцыі супраць прадпрыемстваў канцэрна «Белнафтахім». Такой жа пазіцыі прытрымліваецца Еўрапейскі Звяз. Вызваленне палітвязняў – першы крок да нармалізацыі стасункаў афіцыйнага Менска з Захадам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках