9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнікі пратэстуюць супраць «прымусоўкі»

21

Вучаніца 10 класа сярэдняй школы №43 Магілёва Ганна Леўшукова зняла з сябе паўнамоцтвы сакратара пяршоўкі БРСМ. Такім чынам яна выказала пратэст супраць прымусовай БРСМізацыі вучняў старэйшых класаў.

Да дырэктара былі выкліканыя ўсе класныя кіраўнікі, якім пагражалі звальненнем у выпадку, калі дзеці не будуць уступаць у БРСМ.

– Яшчэ два тыдні таму, – распавядае Ганна Леўшукова Bulletinonline, – колькасць сяброў БРСМ у нас была 86 чалавек. Цяпер – 193. Два гады таму, калі я стала сакратаром першаснай арганізацыі, сакратар гарадскога камітэта Іна Караткевіч мне казала, што ніхто нікога заганяць у арганізацыю прымусова не будзе. Але на справе ўсё апынулася зусім не так.

– Я звярнулася да старшыні Кастрычніцкай раённай арганізацыі з пытаннем, як мага выйсці з БРСМ, – працягвае дзяўчына. – Ён мне адказаў: як будзе 31 год, вось тады і развітаемся. Аднак пазней я азнаёмілася з статутам БРСМ і, паводле прапісанай працэдуры, проста падала заяву аб сваім выхадзе з яго шэрагаў.

Адразу пасля гэтага школьніца была выкліканая на гутарку да дырэктара школы. Спачатку ёй пагражалі, што такія паводзіны будуць адлюстраваныя ў характарыстыцы, але, урэшце, папрасілі пачакаць справаздачна-выбарнай канферэнцыі, параіўшы выйсці з БРСМ праз месяц пасля яе.

– На канферэнцыі прысутнічалі галоўны ідэолаг школы і адначасова намеснік дырэктара па выхаваўчай працы, – распавядае Ганна. – Яна цалавала ўсіх новых сяброў БРСМ пры ўручэнні членскіх білетаў, а гэта больш як сто чалавек! Нягледзячы на папярэднюю гутарку, я прама на канферэнцыі заявіла пра свой выхад з БРСМ. Большасць маіх сяброў ухвалілі гэтае рашэнне.

Апроч гэтага, былы сакратар пяршоўкі адзначае вышэйшую ступень фармалізму арганізацыі і немагчымасць самарэалізацыі там, у прыватнасці, таму што ў большасці сваім накіраваныя для справаздачнасці, а не для пэўных вынікаў.

– Пасля таго, як я зняла з сябе паўнамоцтвы сакратара БРСМ, мне стала лягчэй дыхаць, – гаворыць Ганна.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках