9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заяўнікаў акцыі 25 сакавіка выклікалі ў Менгарвыканкам

5

Беларускія ўлады пакуль яшчэ не далі адказ на заяўку аб правядзенні акцыі 25 сакавіка. Аднак заяўнікаў мерапрыемства, прысвечанага святкаванню 90-годдзя БНР, выклікалі ў Менгарвыканкам.

Сёння ў 14.15 арганізатараў акцыі — Лявона Баршчэўскага, Анатоля Лябедзьку, Аляксандра Мілінкевіча і Мікалая Статкевіча чакае сустрэча з начальнікам аддзела масавых мерапрыемстваў Менгарвыканкама Эдуардам Тамільчыкам.

Нагадаем, што сёлета правядзенне акцыі на Дзень Волі плануецца па новым маршруце. Збор а 18 гадзіне на плошчы Якуба Коласа, шэсце па праспекце Незалежнасці, вуліцам Валадарскага, Гарадскі Вал, канчатковым пунктам павінен стаць помнік Максіму Багдановічу, каля опернага тэатра. Цягам акцыі арганізатары плануюць ускласці кветкі да помнікаў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Адама Міцкевіча і Максіма Багдановіча.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках