9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сукупны знешні доўг Беларусі павялічыўся амаль у два разы

13

Сукупны знешні доўг Беларусі на 1 студзеня 2008 года склаў $12,719 млрд, павялічыўшыся за 2007 год на 87,4% (на $5,932 млрд), паведамляецца ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банка Беларусі.

За IV квартал знешні доўг вырас на 33,1% пасля росту на 3,8% у III квартале, на 15,9% за II квартал і павелічэння на 17% за I квартал.

У структуры сукупнага знешняга доўгу запазычанасць органаў дзяржкіравання за год вырасла ў 3,5 разы да $2,036 млрд. Увесь аб'ём знешняга доўгу ўрада з'яўляецца доўгатэрміновым.

Знешні доўг Нацбанку на 1 студзеня 2008 года склаў $590,9 млн (у тым ліку доўгатэрміновы доўг $240 млн) супраць $0,7 млн на 1 студзеня 2007 года.

Знешняя запазычанасць камбанкаў за 2007 год вырасла на 72,9% да $2,571 млрд. У яе складзе доля доўгатэрміновых знешніх пазык паменшылася да 42,2% з 48,5%.

Знешні доўг нефінансавых сектараў эканомікі павялічыўся на 59,5% да $6,965 млрд. У яго складзе доля доўгатэрміновых пазык паводле вынікаў 2007 года паменшылася да 18,8% з 19,3% у 2006 годзе.

Запазычанасць перад прамымі інвестарамі за 2007 год вырасла на 63% да $556,4 млн.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках