9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суддзя не зразумела, за што трэба судзіць апазіцыянераў

17

Суддзя Чыгуначнага суду горада Віцебска Ала Бардзюкова не стала разглядаць справы апазіцыянераў Алены Залесскай і Барыса Хамайды.

Нагадаем, 25 лютага ў Віцебску прайшла акцыя, прысвечаная памяці Ірыны Казулінай. Актывісты дэмсілаў раздавалі жыхарам горада ўлёткі, у якой распавядалі пра тое, што Аляксандра Казуліна не пускаюць на пахаванне жонкі. За гэта Залесская і Хамайда былі дастаўленыя спачатку ў аддзяленне міліцыі, пасля ў суд. Але ў той дзень судовае пасяджэнне была перанесенае на 4 сакавіка.

Аднак сёння суддзя Бардзюкова не прыняла дакументы да справаводства і адправіла іх назад у РАУС, заявіўшы, што не можа зразумець з рапартаў, за што трэба судзіць апазіцыянераў, паведамляе прэс-служба АГП.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках