9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты ўчынілі пагром у Бабруйску (Фота)

10

У прыватны дом грамадскага актывіста Ігара Ходзькі ў Бабруйску ўварваліся некалькі чалавек, каб правесці там ператрус.

"Радыё Рацыя" атрымалася звязацца з прысутным у доме моладзевым актывістам Алесем Чыгіром, які распавёў пра тое, што адбылося.

- Пад выглядам пажарнага дагляду ўварваліся: пажарнік, які выдае сябе за Архіпенку Сяргея Сяргеевіча, чалавек па прозвішчы Тоўсцік, хутчэй за ўсё старэйшы лейтэнант МУС, і з ім чалавек без дакументаў, які ўвогуле не прадстаўляецца. Яны зневажаюць гаспадара і ягоных гасцей і праводзяць незаконны ператрус.

Ігар Ходзька, Алесь Чыгір разам са сваім сябрам Сержуком Ласінскім некалькі разоў прасілі непажаданых гасцей пакінуць памяшканне.

Міліцыянты збілі Ходзьку і Чыгіра, апошняму была выкліканая хуткая дапамога. Каля 500 асобнікаў газеты "Свабода" было канфіскавана.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" нагадвае, што гэта не першы выпадак, калі міліцыянты цікавяцца домаўладаньням Ходзькі. У мінулым годзе 6 верасня тут затрымалі Сяржука Ласінскага, Мікіту Быцэнку і яшчэ двух маладых чалавек, у якіх сканфіскавалі налепкі да“Эўрапейскага маршу”.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках