9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянера Змітра Жалезнічэнку пакінулі ў войску

4

Сёння суддзя Цэнтральнага суду Гомеля Жанна Андрэйчык не падтрымала скаргу маці актывіста і прызнала законным адлічэнне Змітра з Гомельскага універсітэту.

Нагадаем, 22 студзеня Змітра Жалезнічэнку паўторна адлічылі з Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасьля таго як 16 студзеня ён быў адноўлены паводле пастановы суду.

Загад рэктара аб паўторным адлічэнні ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля абскардзіла маці Жалезнічэнкі, паколькі сам Зміцер 25 студзеня тэрмінова быў пакліканы ў войска. Зараз ён служыць у транспартных войсках. Учора яго прывезлі ў Гомель адмыслова дзеля судовага паседжання, паведамляе «Радыё Рацыя».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках