Сёння пачынаецца суд над палітвязнем Андрэем Кімам
3- 1.04.2008, 8:35
Працэс па справе моладзевага актывіста Андрэя Кіма пачнецца 1 красавіка а 14 гадзіне ў судзе Цэнтральнага раёна Менска.
Палітвязень Андрэй Кім быў затрыманы падчас акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня ў сталіцы і арыштаваны на 10 сутак. Пасля адбыцця пакарання ён быў змешчаны ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску.
У дачыненні актывіста высунутае абвінавачванне па арт. 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка міліцыі з мэтай перашкодзіць яго законнай дзейнасці).
У следчым ізалятары Андрэй Кім правёў больш як два месяцы.