24 красавiка 2024, Серада, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу палітвязьня Сяргея Парсюкевіча перадалі ў суд

1

Справа аднаго з лідэраў прадпрымальнікаў з Віцебска, палітвязьня Сяргея Парсюкевіча перададзена з пракуратуры ў Маскоўскі суд сталіцы.

31 сакавіка Парсюкевіча наведала ў менскім сьледчым ізалятары адвакатка Вера Страмкоўская. Прадпрымальніку пагражае 6 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў гвалце супроць міліцыянта, нагадвае “Радыё Свабода”.

Вера Страмкоўская паведаміла, што ўчора “стала вядома, што справу Сяргея Парсюкевіча перадалі ў Маскоўскі суд Менску, там будзе працэс”.

Паводле адвакаткі, палітвязень адчувае сябе не найлепшым чынам. “У яго абвастрылася астма, ён цяжка дыхае. Лекі ў яго сканчаюцца, а новыя перададуць толькі ў сераду, дазваляюць лекі перадаваць раз на тыдзень. Там да яго прыходзяць лекары, і ўчора да яго прыходзіў лекар”, - кажа Страмкоўская.

Адвакатка перадала ад Сяргея Парсюкевіча падзяку ўсім людзям, якія дасылаюць яму лісты са словамі падтрымкі.

Калі пачнецца суд і хто будзе судзіць Сяргея Парсюкевіча, пакуль ня вызначана.

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч з 4 сакавіка знаходзіцца за кратамі. Яго абвінавачваюць у зьбіваньні ахоўніка Аляксандра Дулуба ў ізалятары на вуліцы Акрэсьціна, дзе Парсюкевіч адбываў арышт пасьля мітынгу прадпрымальнікаў. Насамрэч, ахвярай міліцэйскага гвалту стаў сам Парсюкевіч. “Яны сфальшавалі справу, каб пазьбегнуць адказнасьці”, — казаў прадпрымальнік пра ахоўнікаў турмы на Акрэсьціна.

Паводле Веры Страмкоўскай, пасьля азнаямленьня з матэрыяламі сваёй справы Сяргей Парсюкевіч падаў некалькі скаргаў, але яны не былі задаволеныя. Раней сьледзтва не задаволіла і ягонага патрабаваньня дапытаць пацярпелага міліцыянта Аляксандра Дулуба на дэтэктары хлусьні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках