9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі «Інтэрфакс» вырашыў «пажартаваць»

17

Беларускі «Інтэрфакс» дэманструе «небывалае» пачуццё гумару 1 красавіка. Агенцтва паведамляе, што дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс аформіла куплю элітнай кватэры ў беларускай сталіцы. Кватэра ў гістарычным цэнтры Менска плошчай 116 кв. м 1 красавіка нібыта стала ўласнасцю дзяржсакратара ЗША.

Паводле інфармацыі рыелтараў, піша «Інтэрфакс», якія афармлялі пагадненне, "з акна гэтай кватэры адкрываецца цудоўны від на Свіслач, і спадарыня Райс можа назіраць не толькі за гульнёй чаек на хвалях ракі, але і за змешчаным насупраць спартовым цэнтрам, куды штотыдзень пайграць у хакей прыязджае кіраўнік беларускай дзяржавы".

Рыелтары таксама адзначылі, К.Райс набыла нерухомасць у тым жа доме, дзе, як паведамляў "Інтэрфакс", раней набыў кватэру вядомы расейскі тэлевядучы Сяргей Дарэнка, які ў перыяд сваёй працы на Першым канале (Расея) неаднаразова падвяргаў крытыцы палітычны курс Беларусі.

«Інтэрфакс» адзначае, што ў амбасадзе ЗША ў Менску адмовіліся каментаваць дадзеную «інфармацыю», спаслаўшыся на недасведчанасць па гэтым пытанні. На мінулым тыдні на патрабаванне беларускага боку ЗША скарацілі колькасць сваёй дыпмісіі ў Беларусі практычна ў два разы – на 17 чалавек (гэта ўжо праўда).

Цікава, а інфармацыя аб куплі Дарэнкам кватэры ў Менску, пра што першы напісаў «Інтэрфакс» – таксама быў жарт?

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках