9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады ўводзяць цэнзуру ў літаратуры

16

Міністэрствы інфармацыі, культуры і адукацыі павінны ўзгадніць дзеянні па рэалізацыі сацыяльна значнай літаратуры на беларускім рынку. Такое даручэнне даў сёння на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў Беларусі прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі.

Тром міністэрствам неабходна скласці графік закупу абласцямі сацыяльна значнай літаратуры, якая сёння знаходзіцца на складах выдавецтваў Міністэрства інфармацыі.

Акрамя таго, прэм'ер-міністр даручыў вызначыць неабходны аб'ём сродкаў, каб закупіць для бібліятэк сацыяльна значную літаратуру, і, калі неабходна, унесці прапановы ва ўрад.

Сяргей Сідорскі падкрэсліў, што выдавецтвы Беларусі неабходна загрузіць уласнымі замовамі. Гэта павінна быць высакаякасная і змястоўная літаратура. У гэтай сувязі ёсць прапанова Саюза пісьменнікаў Беларусі аб неабходнасці аналізу зместу кніг, якія публікуюцца ў рэспубліцы.

Прэм'ер-міністр даручыў правесці маніторынг з нагоды таго, якія выданні і ў якой колькасці запатрабаваныя публічнымі бібліятэкамі. Магчыма, дастаткова 1-2 асобнікаў той жа энцыклапедыі, а не 10, сказаў Сяргей Сідорскі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках