Чаргінец называе лепшых беларускіх пісьменнікаў «фашысцкімі прыхвастнямі»
28- 1.04.2008, 12:52
«Форма, па якой мы вызначаем сацыяльна-значную літаратуру – састарэлая», – заявіў кіраўнік праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў у Менску пры абмеркаванні праблемы выдання сацыяльна-значнай літаратуры.
Па словах М.Чаргінца, "група людзей, якія негатыўна ставяцца да дзяржавы і ўлады, прапанавала ўнесці ў спіс сацыяльна-значнай літаратуры 6-ці або 8-томнік Ларысы Геніюш, фашысцкага прыхвастня Арсеньевай і сямітомнік Законнікава, у якога і двух тамоў не набярэцца".
"Толькі калі ўзяць яго больш як 120 публікацый у апазіцыйнай прэсе, накіраваных на падрыў улады, дзяржавы, супраць сацыяльных асноў дзяржавы", – працягнуў ён. М.Чаргінец удакладніў, што спіс фармуецца інстытутам літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук.
Для змянення такой сітуацыі пісьменнік прапанаваў "стварыць невялікую грамадскі савет, які вызначыць пералік сацыяльна-значнай літаратуры, каб ужо на месцы людзі займаліся агітацыяй і прапагандай гэтай літаратуры". М.Чаргінец лічыць неабходным прыцягнуць да працы гэтага савету Саюз пісьменнікаў.