26 красавiка 2024, Пятніца, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве праходзяць пікеты ў падтрымку Андрэя Кіма (Фота)

Актывісты расейскай арганізацыі «Абарона» праводзяць 1 красавіка з 9.00 да 18.00, у дзень пачатку суду над беларускім палітвязнем Андрэем Кімам, серыю адзінкавых пікетаў ля амбасады Беларусі ў Маскве з патрабаваннем яго неадкладнага вызвалення.

Змяняючы адзін аднаго ля ўвахода ў амбасаду праз кожную гадзіну, маладыя апазіцыянеры трымалі ў руках плакат “Свабоду Андрэю Кіму!” і нацыянальны бел-чырвона-белы беларускі сцяг. Пікетчыкі таксама раздавалі інфармацыйныя ўлёткі з перадгісторыяй пераследу і грамадзянскай дзейнасці Андрэя.

Андрэй Кім – каардынатар моладзевага руху «Ініцыятыва», актыўны ўдзельнік мірных акцый грамадзянскага пратэсту апошняга часу, арганізатар кампаній салідарнасці і шматлікіх іншых. З канца студзеня ён знаходзіцца ў СІЗА.

Пасля мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 21 студзеня Андрэй атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту, а пасля абвінавачаны ў тым, што ён нібыта падчас акцыі ўдарыў супрацоўніка ДАІ. Бо сведкі і відэаплёнкі не пацвярджаюць вінаватасці Андрэя, а следства было закрытым, ёсць усе падставы меркаваць, што абвінавачванне гэтае цалкам надуманае і мэта яго – спыненне непажаданай уладам грамадзянскай дзейнасці Андрэя Кіма.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках