26 красавiка 2024, Пятніца, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АМАП разагнаў акцыю салідарнасці з Андрэем Кімам ля Цэнтральнага суду (Фота, відэа)

18

Супрацоўнікі АМАПа выцеснілі людзей ад будынка Цэнтральнага суду ў Менску, дзе праходзіць працэс над палітвязнем Андрэем Кімам.

Актывісты моладзевых арганізацый, а таксама простыя грамадзяне прыйшлі сёння да будынка суду, каб выказаць падтрымку актывісту. Яны стаялі на вуліцы з партрэтамі палітвязняў і скандавалі «Свабоду Кіму!»

Людзей акружылі блізу 10-15 амапаўцаў, якія выцеснілі людзей ад будынка суду ў бок стадыёна «Дынама». Пры гэтым яны паводзілі сябе вельмі груба і штурхалі людзей.

Працэс па справе моладзевага актывіста Андрэя Кіма пачаўся 1 красавіка, у 14.00 у судзе Цэнтральнага раёна Менска.

Палітвязень Андрэй Кім быў затрыманы падчас акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня ў сталіцы і арыштаваны на 10 сутак. Пасля адбыцця пакарання ён змешчаны ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску.

У дачыненні актывіста высунутае абвінавачванне па арт. 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні працаўніка міліцыі з мэтай перашкодзіць яго законнай дзейнасці).

У следчым ізалятары Андрэй Кім правёў больш як два месяцы.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках