9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца Павел Левінаў спыняе галадоўку

Вядомы віцебскі праваабаронца Павел Левінаў у чацвер прыняў рашэнне аб спыненні галадоўкі, якую ён трымаў 14 сутак, з іх першыя два с паловай дні – “сухой”.

Прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэту падкрэсліў, што вымушаны пайсці на гэты крок па медычным паказчыкам. Дактары папярэдзілі пра вельмі дрэнныя наступствы працягу галадавання, бо ў яго хутка пачаліся развівацца сімптомы дыябетычнай хваробы, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Адпаведную заяву пра спыненне акцыі Левінаў накіраваў па пошце ў абласную пракуратуру.

Галадоўку праваабаронца трымаў на пратэст супраць дзеянняў мясцовых міліцыянтаў і парушэнняў імі існуючых законаў.

Цяпер Паўла чакае працяглы тэрмін вяртання да нармальнага харчавання. Пакуль ён можа дазволіць сабе адно сок з морквы.

Нагадаем, Паўла Левінава затрымалі 27 сакавіка падчас вобыску ў кватэры мясцовага журналіста Вадзіма Баршчэўскага. Праваабаронцу абвінавацілі ў непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі і хуліганстве, якое выявілася ў нецэнзурнай лаянцы. У знак пратэсту Левінаў аб'явіў сухую галадоўку, аб чым напісаў заяву ў пракуратуру.

28 сакавіка работнікі хуткай медыцынскай дапамогі настаялі на тым, каб суд над віцебскім праваабаронцам Паўлам Левінавым быў перанесены, бо ў яго быў зафіксаваны павышаны ціск.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках