9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам зноў давядзецца рэгістраваць свае аўтамабілі на мяжы з Расеяй

11

Расея вярнулася да практыкі рэгістрацыі транспартных сродкаў, якія ўязджаюць на тэрыторыю РФ зь Беларусі. Для наведваньня суседняй дзяржавы на ўласным аўтамабілі давядзецца афармляць Пасьведчаньне часовага ўвозу транспартнага сродку.

Як паведамляе АФН, 27 сакавіка Фэдэральная мытная служба Расеі лістом №01-11/11541 адмяніла дзеяньне свайго ж ліста №01-06/12854 ад 06.04.2007, якім і была прыпынена працэдура ПЧУТС.

Імпартныя мыты на ўвоз аўтамабіляў у Беларусь значна ніжэй за расейскія. Пры адсутнасьці фізычнай мяжы паміж дзьвюма "саюзнымі" дзяржавамі продаж (па даверанасьці) размытненых у Беларусі аўтамабіляў у Расею быў надзвычай прыбытковым бізнэсам. Таму, у мэтах абмежаваньня ўвозу легкавых аўтамабіляў зь Беларусі, ФМС Расеі 21 студзеня 2007 году ўвяла рэгістрацыю уязджаючых на тэрыторыю РФ аўто.

На расейскай мытні ведаюць пра гэты ліст, але чакаюць яго афіцыйнага паступленьня па пошце.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках