9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заробак лорда Бэла можа скласці мільён даляраў на год

7

Два тыдні на ўзгадненне піяр-кампаніі для беларускага ўраду мінулі, а навінаў усё няма. Нагадаем, экс-піяршчык Маргарэт Тэтчэр і сябра Барыса Беразоўскага паабяцаў дапамагчы Лукашэнку палепшыць імідж Беларусі на Захадзе.

«КП в Беларуси» вырашыла патурбаваць лорда Бэла.

- О, вы ведаеце, мой план цяпер знаходзіцца ў руках прэзідэнцкай адміністрацыі. Я чакаю адказу цягам бліжэйшых некалькіх тыдняў, - адказаў праз тэлефон Бэл.

- А што вы прапануеце: змяніць імідж дзяржавы ці больш прэзідэнта?..

- Разумееце, пакуль я не атрымаю адказу, я не думаю, што маю права абмяркоўваць якія-небудзь пытанні, - адказаў Тым Бэл шчыра.

У Адміністрацыі прэзідэнта пра ліст Тымаці Бэла не ведаюць. У прыёмных старшыні адміністрацыі і першага яго намесніка журналістаў скіравалі ў канцылярыю. Там рэгулюецца ўсё, што прыходзіць на імя прэзідэнта.

- Сёлета прыйшло? Як прозвішча пішацца, колькі “л”? – удакладнілі ў канцылярыі. – У нас ёсць толькі адзін Бэл, гэта прадстаўнік Сусветнага банку. Не ён? Зварота ад лорда Тымаці Бэла ў нас няма.

Застаецца меркаваць, што лорд Бэл даслаў свой план нейкім іншым, менш афіцыйным шляхам.

Піяршчык Барыса Ельцына Ігар МІНТУСАЎ: “Працу піяршчыка заўважаць у Англіі”

- Тымаці Бэл дастаткова вядомы ў абсягу палітычнага піяру, - распавёў “Камсамолцы” Ігар МІНТУСАЎ, экс-піяршчык Барыса Ельцына. – Галоўнае яго дасягненне – праца з Маргарэт Тэтчэр. Пераважна ў дачыненні да яе публічных выступаў – як апранацца, як даваць інтэрвію і іншае. Ён мае кампанію, якая займаецца піяр-паслугамі. Лорд Бэл спецыялізуецца на ўзаемадзеянні з прэсай. Гэта значыць, каб у прэсе добра пісалі пра яго кліентаў…

- На вашую думку, ён возьмецца за імідж Беларусі ці імідж прэзідэнта?..

- Не ведаю, паколькі пры гутарцы не прысутнічаў, але можам разам пагадаць… Мяркую, у яго задача і тая, і другая.

- Якія ганарары ў спецыялістаў такога ўзроўню?

- Цяжка сказаць. Кантракт на месяц? Год? Поўная занятасць ці дзень на тыдзень? Можа быць ад некалькіх сотняў тысяч еўра да мільёна даляраў на год.

- А якія канкрэтна захады гэта могуць быць?

- У нас не прынята казаць пра тое, што даводзіцца рабіць, напрыклад, што я бы рабіў ці раблю, на старонках газетаў.

- Ну, мы ж усё роўна пабачым яго працу!..

Не думаю. Замоўцу жа цікавіць імідж Беларусі за мяжой, у Вялікабрытаніі, у Брусэлі… А не ў Беларусі! А паколькі жыхары Беларусі наўрад ці чытаюць брытанскія газеты, да іх гэта не дойдзе… Толькі той, хто жыве ў гэтых краінах, зможа заўважыць працу піяршчыка. Даволі наіўна думаць, што вам у самалёце нейкі англічанін скажа: “Чытаў кагадзе пра Лукашэнку, які добры хлопец!...” – і вы ўсё зразумееце…

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках