9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропа вачыма беларусаў

14 красавіка ў Вільні распачаўся «Еўрапейскі тыдзень». З вітальным словам на цырымоніі адкрыцця выступіў прарэктар ЕГУ Уладзімір Дунаеў і ініцыятары праекту Паліна Магіліна, Алесь Патапенка і Настасся Мадчанка.

У панядзелак жа адбылося адкрыццё фотавыставы “Еўропа вачыма беларусаў”, на якой прадстаўленыя працы студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Здымкі, якія рабіліся ў розных краінах Еўропы, маюць сацыяльную і, па словах аўтараў, нават філасофскую накіраванасць, адлюстроўваюць бачанне Еўропы вачыма беларускіх студэнтаў, паведамляе “Еўрарадыё”.

Нагадаем, "Еўрапейскі тыдзень" - міжкультурны студэнцкі праект, у якім прымуць удзел каля 50 студэнтаў і проста маладых людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй з Беларусі, Літвы, Германіі, Польшчы і Фінляндыі.

У межах тыдня пройдуць канферэнцыі, круглыя сталы, а таксама шэраг інфармацыйных і культурных мерапрыемстваў - сустрэчы з прадстаўнікамі еўрапейскіх структур, фотавыставу, кінапаказы, прысвечаныя беларускай, медыйнай, еўрапейскай праблематыцы і пытанню студэнцкай мабільнасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках