9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэас Херкель: трэба памяняць «антырэвалюцыйны» закон

2

Дэпутат Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Андрэас Херкель (Эстонія) у інтэрвію «Радыё Свабода» заявіў, што мяркуе выступіць ад імя народнай партыі Эўропы падчас абмеркаваньня дакладу Хрыстаса Пургурыдэса.

Сп. Херкель заявіў, што даклад спадара Пургурыдэса “вельмі добры і зьмяшчае адэкватныя прапановы”. Адметна тое, што беларускія ўлады адмовіліся ад супрацоўніцтва са спадаром Пургурыдэсам, калі ён рыхтаваў гэты даклад. Аднак, паводле спадара Херкеля, прызначаць дакладчыкаў будзе Рада Эўропы, і спадар Пургурыдэс змог правесьці добрую працу, нават не наведваючы краіну.

Спадар Херкель нагадаў, што калі сам рыхтаваў даклад па выніках прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2006 годзе, пакет “антырэвалюцыйных” законаў быў адным з асноўных пунктаў:

“Гэта вельмі добра, што Пургурыдэс меў магчымасьць распрацаваць гэтую тэматыку. Бо апошнія злоўжываньні ў гэтай сыстэме адбыліся яшчэ нядаўна. Справаздача зробленая добра. Каб мець больш дэмакратычнае заканадаўства, трэба памяняць гэты “антырэвалюцыйны” закон. А з усіх, хто быў паводле яго пакараны, гэтае пакараньне трэба зьняць”.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках