9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спіс неўязных хочуць пашырыць

6

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры будзе хадайнічаць перад Саветам Еўропы аб пашырэнні спісу асобаў з ліку грамадзян Беларусі, якім забаронены ўезд у краіны Еўрасаюза.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на старшыню таварыства Антона Астаповіча, прапануецца ўключыць у спіс невыяздных міністра культуры Уладзіміра Мацвейчука, намесніка міністра культуры, Уладзіміра Грыдзюшку, намесніка начальніка упраўлення аховы гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігара Чарняўскага, старшыню Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Міхаіла Паўлава і старшыню камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Віктара Нікіціна.

“Гісторыка-культурная спадчына Беларусі -- не прыватная ўласнасць купкі дзяржаўных чыноўнікаў, гэта нават не набытак адной толькі нашай краіны, -- гаворыць Астаповіч. -- Матэрыяльныя і духоўныя здабыткі на беларускіх землях належаць беларусам, народам, якія жылі сярод нас, а таксама суседнім народам”.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках