9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джордж Сорас: Свет стаіць напярэдадні самага сур’ёзнага крызіса за ўсю гісторыю цяперашніх пакаленняў

10

Увесь свет знаходзіцца напярэдадні вельмі сур’ёзнага фінансавага крызісу, папярэдзіў вядомы амерыканскі фінансіст Джордж Сорас, выступаючы 17 красавіка ў брусэльскім Цэнтры еўрапейскіх палітычных даследаванняў.

"Я лічу яго самым сур’ёзным фінансавым крызісам за ўсю гісторыю цяперашніх пакаленняў", - заявіў 77-гадовы Сорас. Ён падкрэсліў, што сусветная фінансавая сістэма "сур’ёзна парушаная".

Пры гэтым фінансіст прызнаў, што ўрады вядучых заходніх краінаў і рэгулюючыя фінансавыя органы ўжо прадэманстравалі, што не дапусцяць крызісу, аналагічнага Вялікай дэпрэсіі 30-х гадоў мінулага стагоддзя, перадае NEWSru.com.

Фінансавыя актывы, звязаныя з рэсурснымі таварамі, прыносяць зараз вялікі даход, у адрозненні ад аблігацыяў і акцыяў. У выніку іх усё часцей набываюць пенсіённыя фонды вядучых заходніх краінаў, растлумачыў Сорас.

Джордж Сорас таксама адзначыў, што на сусветных таварных рынках працягваецца бум попыту на прыродныя рэсурсы, і кошты на сыравінныя тавары працягваюць павялічвацца на сусветным рынку сёмы год запар."Сыравіна і зернявыя пераўтварыліся зараз у актывы, якія ў растучым аб’ёме выкарыстоўваюць фінансавыя інстытуты", - падкрэсліў фінансіст.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках