9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шлях у эканамічную бездань

26

У Беларусі абвешчана вайна імпарту. Але ці зможа краіна абыйсціся без яго, і якая тады будзе дынаміка развіцця эканомікі?

Гэтую тэму абмяркоўваюць эксперты «Завтра твоей страны» Леанід Злотнікаў і Яраслаў Раманчук.

Па словах эканаміста Леаніда Злотнікава, паняцце "імпарт" неабходна падзяліць на тры часткі.

-- Гэта прамежкавы імпарт, калі тавары імпартуюцца не для спажыцця, а для самога працэсу вытворчасці, які спыніцца без сыравіны, матэрыялаў, камплектоўных, дэталяў, вузлоў, якіх няма ў Беларусі. Гэты від імпарту ў Беларусі займае каля 73%, -- кажа эксперт.

Ёсць і інвестыцыйны імпарт, які складае каля 10%.

-- І яго скараціць у прынцыпе немагчыма, - сцвярджае Леанід Злотнікаў. - Калі мы жадаем павялічваць экспарт, то для гэтага неабходна павялічваць імпарт інвестыцыйных тавараў.

І трэцім відам імпарту з'яўляецца імпарт спажывецкі - харчу, тавараў народнага спажыцця і гэтак далей.

-- Гэта ўсяго каля 15-17%. Пры гэтым шматлікія спажывецкія тавары ў Беларусі проста не вырабляюцца, напрыклад, цытрусавыя, какава, кава, высакаякасныя бытавыя прыборы (менавіта высакаякасныя!), -- тэлевізары з плазмавымі экранамі, вадкакрысталічныя, як не вырабляюцца цюнэры, рэсіверы для спадарожнікавага тэлебачання. Ад гэтага імпарту таксама адмовіцца нельга! - адзначае эканаміст. – Ці ёсць яшчэ імпарт легкавых аўтамабіляў, ён складае львіную долю імпарту спажывецкіх тавараў, якія мы не вырабляем. Так што істотна палепшыць эканамічную сітуацыю за кошт скарачэння імпарту немагчыма.

Як лічыць Леанід Злотнікаў, можна, вядома, "прыціснуць" пакупнікоў імпартных аўтамабіляў, каб яны свае грошы паклалі на дэпазіт, але істотнай карысці такія крокі не прынясуць.

-- Сёння ў свеце развіваюцца і паспяхова рэалізуюць "праграму даганяючага развіцця" (дагнаць па ўзроўні ВУП развітыя краіны свету) толькі тыя краіны, якія адкрываюць сваю эканоміку. Калі канкурэнцыі не будзе, калі будзе суцэльнае імпартазамяшчэнне, то ў нас не будзе і эфектыўнай эканомікі, -- лічыць эканаміст.

Па словах Леаніда Злотнікава, такі прыклад - аграпрамысловы комплекс, што шмат гадоў абараняюць беларускія ўлады.

-- Пераважна, мы спажываем уласныя малочныя і мясныя прадукты (больш за 90%) - гэтае спажыццё прадукцыі ўласнай вытворчасці, і атрымліваецца, што харч у нас цяпер даражэйшы, чым ва Украіне, Літве, Польшчы і нават у Нямеччыне, - адзначае эксперт. - Тое, што сцвярджае эканамічная тэорыя, мы бачым на практыцы: галіны, якія доўга абараняюцца дзяржавай ад канкурэнтаў, загніваюць, вырабляюць дарагую і няякасную прадукцыю. Чым больш у нас будуць абараняць неэфектыўную вытворчасць ад імпарту, тым ніжэй будзе ўзровень жыцця беларусаў -- гэта аксіёма. У эканамічнай тэорыі ёсць тэорыя Рыкарда (параўнальных перавагаў), з якой адназначна вынікае: калі мы закрываем сваю эканоміку і імкнемся ўсё вырабляць самі, мы паніжаем узровень жыцця насельніцтва. Вынік беларускай палітыкі імпартазамяшчэння і прыгнёту рынкавых адносінаў відавочны - нашы тавары даражэй за тавары ў развітых капіталістычных краінах, дзе заробкі значна вышэйшыя.

-- Беларусь не пражыве без імпарту, як любая малая краіна. І калі ўрад жадае забяспечыць рост экспартнага патэнцыялу, то ён мусіць разумець, што вольны доступ тавараў на беларускі рынак, сыравіны, камплектоўных – гэта падмурак канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, - падкрэслівае кіраўнік Даследчага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук. - Ніводная краіна нашага памеру і патэнцыялу яшчэ не забяспечвала паспяховага развіцця шляхам імпартазамяшчэння. Наша вайна імпарту сведчыць пра тое, што мы дагэтуль знаходзімся ў палоне застаялай, архаічнай эканамічнай тэо

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках