11 траўня 2024, Субота, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракурор запатрабаваў 2 гады калоніі для Андрэя Кіма і «хімію» і выпраўленчыя работы -- для астатніх

Пракурор запатрабаваў 2 гады калоніі для Андрэя Кіма і «хімію» і выпраўленчыя работы -- для астатніх

Пракурор запатрабаваў 2 гады пазбаўленьня волі для Андрэя Кіма і розныя тэрміны абмежаваньня волі, альбо так звананай “хіміі” для астатніх абвінавачаных у “Працэсе 14-ці”, які праходзіць гэтымі днямі ў Цэнтральным судзе Менска. Пакаранне, якое патрабаваў абвінаваўца, надзвычайна жорсткае, адзначаюць праваабаронцы.

На пачатку паседжаньня судзьдзя адмовілася дапытаць сьведкаў з боку абвінавачаных, бо судовае сьледзтва скончылася. У часе судовых спрэчак пракурор Рамашэўскі зрабіў агляд публікацыяў на інтэрнэт-сайтах аб працэсе 14-ці. Ён таксама прызнаў, што ў часе акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня не было перабояў у працы “хуткай дапамогі” і што да справы нельга далучаць зьвесткі пра ўпушчаную выгаду прадпрыемстваў ад гэтай акцыі, у тым ліку грамадзкага транспарту.

Аднак нягледзячы на тое, што відэаматэрыялы сьведчылі на карысьць падсуднага Андрэя Кіма і астатніх удзельнікаў акцыі, пракурор запатрабаваў 2 гады пазбаўленьня волі для Андрэя Кіма, якога вінавацяць у “гвалтоўных дзеяньнях супраць супрацоўніка міліцыі”, і розных тэрмінаў абмежаваньня волі, альбо так званай “хіміі” для астатніх абвінавачаных. М. Пашкевічу, А. Дубскаму і А. Бондару – па 2,5 гады абмежаваньня волі, астатнім – па 2 гады папраўчых працаў па месцы іх працаўладкаваньня.

Тацяна Кім, маці грамадзкага актывіста Андрэя Кіма, пачуўшы словы пракурора, расплакалася на працэсе.

Нагадаем, у акцыі прадпрымальнікаў у цэнтры Менску супраць прэзыдэнцкага ўказу №760, якая адбылася 10 студзеня сёлета, бралі ўдзел ад трох да пяці тысяч чалавек. Некалькі дзясяткаў былі затрыманыя і зьбітыя.

Супраць 14-ці чалавек выстаўлены крымінальныя абвінавачаньні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Вось іх імёны. Аляксандр Баразенка, Аляксей Бондар, Павал Вінаградаў, Максім Дашук, Арцём Дубскі, Андрэй Кім, Антон Койпіш, Міхась Крываў, Міхась Пашкевіч, Алесь Стральцоў, Міхась Субач, Уладзімір Сяргееў, Алесь Чарнышоў, Тацяна Цішкевіч.

Аляксандра Баразенку, Паўла Вінаградава, Міхаіла Субача і непаўналетняга Максіма Дашука будуць судзіць пазьней. Яны не пасьпелі своечасова азнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, таму працэс над імі перанесьлі на нявызначаны тэрмін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках