3 траўня 2024, Пятніца, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Працэс 14-ці»: у чаканні прысуду. Да аднаго з падсудных выкліканая «хуткая дапамога» (Фота)

1
«Працэс 14-ці»: у чаканні прысуду. Да аднаго з падсудных выкліканая «хуткая дапамога» (Фота)

У судзе Цэнтральнага раёна Менску сёння будуць абвешчаныя прысуды ўдзельнікам акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. Суд пачаўся са спазненнем амаль на паўтары гадзіны. У залу пасяджэнняў запусцілі сваякоў падсудных і журналістаў. На вуліцы дзяжурыць АМАП.

Аднаму з падсудных Антону Койпішу пад час чытання прысуду стала дрэнна. Суддзя Алена Ільіна абвясціла перапынак. Выкліканая “хуткая дапамога”.

Каля суда Цэнтральнага раёну, тым часам, прайшла акцыя

Моладзевыя актывісты сталі ў шэраг каля сцяны суда. На іх спінах былі прылепленыя аркушы паперы з літарамі, якія складалі выраз “За што?”.

Нагадаем, учора ў судзе пракурор патрабаваў 2 гады пазбаўлення волі для Андрэя Кіма, па 2,5 абмежавання волі для М.Пашкевіча, А.Дубскага і А.Бондара, па 2 гады выпраўленчых работ па месцы іх працаўладкавання для астатніх абвінавачаных.

У акцыі прадпрымальнікаў у цэнтры Менску супраць прэзідэнцкага ўказа №760, якая адбылася 10 студзеня бягучага года, прымалі ўдзел ад трох да пяці тысяч чалавек. Некалькі дзесяткаў былі затрыманыя і збітыя.

Супраць 14-ці высунутыя абвінавачванні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Сёння судзяць Аляксея Бондара, Арцёма Дубскага, Андрэя Кіма, Антона Койпіша, Міхаіла Крывава, Міхаіла Пашкевіча, Алеся Стральцова, Уладзіміра Сяргеева, Алеся Чарнышова, Таццяну Цішкевіч.

Аляксандра Баразенку, Паўла Вінаградава, Міхаіла Субача і непаўнагадовага Максіма Дашука будуць судзіць пазней. Яны не паспелі своечасова азнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, таму працэс над імі перанеслі на няпэўны час.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках