9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр інфармацыі выказваецца за рэгістрацыю інтэрнэт-СМІ

8

Міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Русакевіч лічыць, што інтэрнэт-выданні мусяць рэгістравацца ў якасці сродкаў масавай інфармацыі.

"Неабходна, каб інтэрнэт-выданні былі зарэгістраваны як сродкі масавай інфармацыі", заявіў міністр падчас інтэрнэт-канферэнцыі на сайце БелТА. На яго думку, гэта дазволіць вырашаць пытанні абароны гонару і годнасці, а таксама абароны аўтарскіх правоў ў інтэрнэт-выданнях. "Тады на іх будзе пашырацца дзеянне закона "Аб сродках масавай інфармацыі". А цяпер у нас проста ёсць інтэрнэт. Мы ведаем яго азначэнне па міжнароднай класіфікацыі. Але мы не можам пашырыць на яго дзеянне закона аб СМІ, хоць насамрэч гэты сродак масавай інфармацыі вельмі эфектыўны, аператыўны і хутка развіваецца", заявіў У.Русакевіч.

Міністр таксама выказаў упэўненасць, што ў найбліжэйшай будучыні інтэрнэт стане лідэрам па ўплыве. "Па звестках сацыёлагаў, першае месца па папулярнасці, уплыве належыць тэлебачанню, другое - друкаваным СМІ, трэцяе месца займае радыё. І да іх ужо "падбіраецца" інтэрнэт. Пры наступнай змене пакаленняў інтэрнэт выйдзе на першае месца. Бо ён змяшчае ў сабе і тэлебачанне, і газеты, і радыё, і інфармагенцтвы. Будучыня - за інтэрнэтам як глабальнай камунікатыўнай сеткай", перакананы міністр інфармацыі Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках