5 траўня 2024, Нядзеля, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Каляда: «Мы з зоны маўчання»

3

Еўропа зрабіла нечаканы шпагат пад час уручэння Прэміі «Еўропа - тэатру». З аднаго боку там знаходзіўся Патрыс Шэро, якому была прысуджаная галоўная прэмія, а з іншага – беларускі «Свабодны тэатр», які стаў лаўрэатам за сваю дзейнасць ва ўмовах рэжыма Лукашэнкі, піша французская газета «Le Monde».

У такой канфігурацыі Патрыс Шэро ўяўляў Еўропу, аб якой казаў Жак Ланг, і да якой імкнуліся італьянец Джорджо Стрэлер ці грачанка Меліна Мэркуры, у парыве 1980-х гадоў, які жывіўся ідэалам пабудовы – палітычнай і мастацкай – Еўропы без межаў. Гэта Еўропа, якая адлюстроўваецца ў творчым шляхе Патрыса Шэро, для якога неаспрэчная адданасць еўрапейскай ідэі засноўваецца на непарушным перакананні: «Еўропа – гэта бастыон супраць вайны».

А ў беларусаў вайна разыграецца ўнутры краіны. Вайна за дэмакратыю. Каб даць гэта зразумець, усе супольнікі трупы «Свабодны тэатр» падняліся, разам з дзецьмі, на сцэну, дзе яны папрасілі да іх далучыцца двух палітыкаў: Жака Ланга і Аляксандра Мілінкевіча, аднаго з лідэраў беларускай апазіцыі. Разам, яны разгарнулі сцяг Еўрапейскага звяза, у цэнтры якога было дададзенае адно слова: Беларусь. «Вы з Еўропы» , – заявіла Наталля Каляда – заснавальніца, разам з Мікалаем Халезіным, «Свабоднага тэатра» – «мы – з зоны маўчання. Для нас новая еўрапейская тэатральная рэчаіснасць адбудзецца, калі Беларусь стане дэмакратычнай краінай і сябрам Еўрапейскага звяза.»

Кажучы аб «зоне маўчання», Наталля Каляда адсылала публіку да назвы апошняга спектакля «Свабоднага тэатра», прэм’ера якога адбылася ў Салоніках. Гэта імпрэза дэманструе сёняшні партрэт Беларусі з «наморднікам», апранутым на яе рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, які быў дэмакратычна абраны ў 1994 і пераўтварыўся з тых часоў у «апошняга дыктатара Еўропы», які зрабіў сваю краіну ізгоем міжнароднай супольнасці.

«Мяне часта пытаюцца: як вам дапамагчы?», – кажа Аляксандр Мілінкевіч, няздольная надзея апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах сакавіку 2006 – «Я кажу вам: дапамажыце нашай нон-канфармісцкай культуры. Дапамажыце людзям, якія хочуць, каб Беларусь знайшла сваё месца ў Еўропе. Будзем разам!»

Разам – не заўсёды лёгка. Безумоўна, у Еўразвязе спектаклі перасоўваюцца дастаткова вольна, рэжысёры таксама. Аб гэтым сведчаць лаўрэаты намінацыі «Новая тэатральная рэчаіснасць», прысуджанай паляку Кшыштафу Варлікоўскаму (пастаноўку якога Angels in America можна будзе ўбачыць на сцэне парыжскага «Тэатра Кальца» ў маі) і нямецка-швейцарскаму калектыву Rimini Protokoll, адзін з супольнікаў якога, Стэфан Каегі, рыхтуе для Авіньёнскага фестывалю спектакль Airport Kids аб дзецях-валачобніках.

Але пытанне, якое хвалявала ў Салоніках розумы дырэктараў тэатраў і фестываляў, адносілася да творчасці. Як падтрымаць стварэнне спектакляў такім чынам, каб яно адказвала сёняшняй рэчаіснасці Еўропы, якая знаходзіцца ў пошуку другога дыхання?

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках