21 траўня 2024, aўторак, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці была аварыя на Смаленскай АЭС?

9

Чуткі аб выкідзе радыяктыўных рэчываў ці аб павышэнні фону радыяцыі былі распаўсюджаныя шэрагам беларускіх электронных СМІ.

Прадстаўнікі міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі, а таксама дырэкцыяў Смаленскай (Расея) і Ігналінскай (Літва) АЭС абвергнулі гэтую інфармацыю ў тэлефоннай гутарцы з карэспандэнтам "Інтэрфакса".

У прыёмнай дырэктара Смаленскай АЭС (размешчаная ў горадзе Дзеснагорску) "Інтэрфаксу" заявілі: "Ніякіх выкідаў на станцыі не было. Упершыню ад вас аб гэтым чуем. Праца ідзе ў штатным парадку, узровень радыяцыі на самой станцыі складае 0,19 Микразіверта ў гадзіну (мкЗв/г) пры норме 2,5 мкЗв/г".

У дырэкцыі Ігналінскай АЭС заверылі, што ніякіх выкідаў на станцыі не было і радыяктыўны фон на самім аб’екце і вакол яго знаходзяцца ў норме.

"Сёння было дзевяць тэлефанаванняў", - распавёў "Інтэрфаксу" прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі. "У сямі выпадкаху нас пыталіся, што здарылася на Ігналінскай АЭС, адзін раз – што здарылася ў "Соснах" (Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследванняў - "Сосны" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - ІФ), і адзін - аб СмаленскайАЭС", - паведаміў прэс - сакратар МНС.

"Радыялагічная абстаноўка ў Беларусі стабільная і знаходзіцца без зменаў, радыяктыўны фон у Менску ў норме і складае 0,1мкЗв/г (максімум нормы 0,2 мкЗв\г)", - паведаміў "Інтэрфаксу" дзяжурны спецыяліст Рэспубліканскага цэнтра радыялагічнага кантролю.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках