28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павал Севярынец: «Цяпер карная сыстэма можа абысьціся без інстытуту суду»

6

“Суд над Сяргеем Парсюкевічам паказвае, што сёньняшняя праваахоўная, а насамрэч карная сыстэма можа абысьціся без інстытуту суду. Абвінаваўчае заключэньне, сфармуляванае пракурорамі, камітэтчыкамі і міліцыянтамі практычна бязь зьменаў пераўтвараецца ў судовы вырак”, -- заявіў моладзевы лідэр, былы палітвязень Павал Севярынец.

“Практычна цяпер суды існуюць толькі дзеля таго, каб праштампоўваць гэтыя рашэньні і зацягваць чарговых людзей у кругавую паруку рэжыму. Строга кажучы, адвакаты цяпер ня могуць выконваць свае функцыі. Адзінае, што яны могуць зрабіць для сёньняшніх палітзьняволеных, - гэта быць “чалнакамі”, хадакамі, людзьмі, якія прыносяць нейкую інфармацыю і спрабуюць дайсьці да міжнародных структураў. Свае функцыі адвакатура ў поўным аб’ёме, канешне ж, выконваць ня можа. Абсалютна ніякай увагі да працы адваката ў судзе”, -- адзначыў Севярынец у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках