25 красавiка 2024, Чацвер, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі працягнуць выходзіць на вулічныя акцыі

Прадпрымальнікі, якія выйшлі на вуліцу 10 снежня, 10 і 21 студзеня, а таксама 18 лютага, будуць працягваць выходзіць на акцыі пратэсту. Аб гэтым заявіў адзін з лідэраў кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктар Калей.

Па ягоных словах, судовы працэс, які адбыўся над прадпрымальнікам Сяргеем Парсюкевічам, гэта «палітычны тэрор» у адносінах актыўнай частцы прадпрымальнікаў.

«На ягоным месцы мог быць любы іншы прадпрымальнік з тых 5-6 тысячаў чалавек, якія знайшлі ў сабе храбрасць выйсці на вуліцу, — лічыць Віктар Калей у інтэрв’ю сайту www.ucpb.org. — Гэтым судом улады хочуць запужаць не толькі прадпрымальнікаў, але і ўсіх, хто не згодны з эканамічнай і палітычнай сітуацыяй у Беларусі. Слова "салідарнасць" з’яўляецца зараз галоўным для актывістаў кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва», як і для палітычных партыяў і грамадскіх аб’яднанняў. У тым ліку салідарнасць з Сяргеем Парсюкевічам, Аляксандрам Казуліным, Андрэем Кімам і з іх роднымі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках