25 красавiка 2024, Чацвер, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дакладчык ПАРЭ асудзіў прысуды на «Працэсе 14-ці»

2

Камэнтуючы вынікі працэсу супраць Андрэя Кіма і дзевяці моладзевых актывістаў, дакладчык ПАРЭ па Беларусі Андрэа Рыгоні назваў прысуды неапраўдана жорсткімі.

Паводле Андрэа Рыгоні, прысуды ў “справе 14-і” ўяўляюць сабою злоўжываньне крымінальным заканадаўствам у палітычных мэтах.

Разам з тым сп. Рыгоні нагадаў, што ён надалей “падтрымлівае дыялёг у Беларусі з удзелам самых шырокіх колаў, у тым ліку і ўладаў”. Аднак ён папярэдзіў улады, што калі яны не дакажуць канкрэтнымі дзеяньнямі, што яны паважаюць правы чалавека і дэмакратычныя прынцыпы, яны яшчэ больш паглыбяць сваё ізаляцыю.

“Эўропа ніколі не задаволіцца тактычнымі або касмэтычнымі зьменамі”, – зазначыў Андрэа Рыгоні ў интэрв’ю «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках