19 красавiка 2024, Пятніца, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН разгледзіць скаргу аб парушэнні правоў Аляксандра Казуліна

5

Камітэт па правах чалавека ААН разгледзіць скаргу аб парушэнні правоў палітзняволенага Аляксандра Казуліна.

Аб гэтым паведаміў былы адвакат палітыка Аляксандра Казуліна і адзін з аўтараў звароту ў ААН Ігар Рынкевіч. Скарга таксама накіраваная ад імя дачкі экс-кандыдата ў прэзідэнты Вольгі Казулінай.

Па словах І.Рынкевіча, 29 красавіка ён наведаў прадстаўніцтва ААН у Беларусі. "Там мне паведамілі, што нашая скарга зарэгістраваная ў Камітэце па правах чалавека ААН 26 красавіка за нумарам 1773/2008. Фактычна гэта значыць, што нашая скарга не будзе пакінутая без увагі. Гэта значыць, што пры яе падачы мы выканалі ўсе патрабаванні, прайшлі ўсе бюракратычныя працэдуры", — паведаміў І.Рынкевіч.

Па ягоных словах, копія скаргі будзе накіраваная ў беларускі ўрад. "На працягу шасці месяцаў урад павінен даць свае каментары да гэтай скаргі. Пасля гэтага адбудзецца яе разгляд ў Камітэце па правах чалавека ААН", — сказаў І.Рынкевіч.

Нагадаем, скарга аб парушэнні правоў А.Казуліна была паданая ў Камітэт ААН па правах чалавека 11 кастрычніка.

"У скарзе мы адзначаем, што крымінальная справа ў адносінах майго бацькі з’яўляецца палітычна матываванай. Мы просім Камітэт ААН па правах чалавека ў тэрміновым парадку разгледзець справу Казуліна, дамагчыся ягонага вызвалення з месца зняволення і патрабуем ад Рэспублікі Беларусь выплаціць яму маральную і матэрыяльную шкоду ў памеры двух мільёнаў еўра", — паведаміла В. Казуліна ў інтэрв’ю БелаПАН.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках