25 красавiка 2024, Чацвер, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму Лукашэнка ня можа гаварыць спакойна пра Казуліна?

2

Ці баіцца Аляксандар Лукашэнка Аляксандра Казуліна? Ці пачынаецца ў Беларусі працэс “аўтарытарнай мадэрнізацыі”? На гэтыя ды іншыя пытаньні, зьвязаныя з учорашнім штогадовым пасланьнем кіраўніка дзяржавы, адказвае ў эфіры “Радыё Свабода” палітоляг, рэдактар газэты “Новы час” Аляксей Кароль.

- У сваім пасланьня Аляксандра Лукашэнка шмат казаў пра неабходнасьць інвэстыцыяў, інавацыяў, і менавіта эканамічнаму блёку было прысьвечана найбольш увагі. Некаторыя аналітыкі загаварылі ўжо пра тое, што ў Беларусі, магчыма, пачынаецца працэс “аўтарытарнай мадэрнізацыі”. Ці вы згодныя з гэтай вэрсіяй?

- Па сутнасьці, працэс “аўтарытарнай мадэрнізацыі” ці, як выказаўся адзін эканаміст-аналітык, “сынгапурызацыі” Беларусі ўжо пачаўся. І пачаўся пры відавочным супраціве Лукашэнкі. Ягоная прамова пацьвярджае, што ён быў вымушаны прызнаць ціск абставінаў, якія прымушаюць яго ісьці на пэўнае рэфармаваньне эканомікі.

Але адначасова застаецца і палітычны аспэкт ягонай прамовы– з абразьлівымі выпадамі на адрас апазыцыі. І гэты складнік прамовы пярэчыць ўстаноўкам на эканамічныя перамены. Таму магчымы вынік такога рэфармаваньня эканомікі ня пойдзе нават у тых рамках, якія былі ў Сынгапуры. Бо гэта будзе пярэчыць лёгіцы палітычных паводзінаў Аляксандра Лукашэнкі.

- Чаму пра некаторыя тэмы Лукашэнка па ранейшаму ня можа гаварыць спакойна, ураўнаважана? Гэта найперш апазыцыя і ў прыватнасьці Аляксандар Казулін...

- Бо Лукашэнка адчувае, што любое рэфармаваньне, нават толькі ў сфэры эканомікі, можа выйсьці з-пад кантролю і прывесьці да палітычных пераменаў, у выніку якіх ён можа страціць сваю ўладу. І гэта дыктуе “эмацыйныя”, узрушаныя выпады на апазыцыю наагул, і канкрэтна, на Аляксандра Казуліна, якога Лукашэнка відавочна лічыць сваім галоўным супернікам, і лічыць, што ён пагражае ягонай уладзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках