Справу Юрыя Захаранкі зноў падоўжылі
2- 8.04.2008, 10:54
Мінская пракуратура яшчэ на тры месяцы працягнула крымінальную справу аб знікненні былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі. Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода".
Нагадаем, Юры Захаранка быў скрадзены невядомымі ў траўні 1999 года і дагэтуль не знойдзены. Шмат хто ў Беларусі і свеце мяркуе, што да гэтага злачынства мае дачыненне беларускае кіраўніцтва.