9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады спужаліся акцый салідарнасьці на Акрэсціна

3

Пасьля адбыцьця самага вялікага тэрміну – 15 сутак арышту – за ўдзел у сьвяточнай дэманстрацыі на Дзень Волі пачалі выходзіць на свабоду вязьні спецпрыёмніка-размеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна ў Менску.

Паводле закону ўсіх мусілі выпусьціць у той час, як і затрымлівалі, прыблізна каля 18.30. Аднак сярод вязьняў былі лідэры “Маладога Фронту” Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч ды журналіст “Нашай нівы” Сямён Печанко. Таму, цалкам відавочна, што ўлады, каб пазьбегнуць ля сьценаў турмы акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі, пачалі выпускаць іх па адным, пачаўшы з Змітра Дашкевіча, які выйшаў на волю а 14.00.

Прыблізна праз дзве гадзіны быў адпушчаны “маладафронтавец” Дзяніс Карноў, які вырашыў застацца ля турмы, каб дачакацца астатніх. Неўзабаве за ім яшчэ адзін моладзевы актывіст Віталь Акімаў. Каля 17-ай выйшаў на волю журналіст “Нашай нівы” Сямён Печанко.

Амаль адразу пасьля гэтага, прыблізна а 17.15 да брамы турмы вярнуўся Зьміцер Дашкевіч з бацькамі, каб сустрэць сяброў.

За кратамі пакуль яшчэ застаюцца моладзевыя актывісты Артур Фінькевіч і Уладзімер Сяргееў, прадпрымальнік Віктар Калей, моладзевы актывіст Партыі БНФ Ільля Богдан, малады сацыял-дэмакрат Павал Севярын.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках