26 красавiка 2024, Пятніца, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэя Кіма вярнулі на «Валадарку» з хворымі вачыма?

2

Палітвязьня Андрэя Кіма перавялі з турэмнага шпіталя зноў у менскі сьледчы ізалятар.

Аб гэтым паведаміла “Радыё Свабода” маці вязьня Тацяна Кім. Дзяжурны ізалятара, які гэта пацьвердзіў, не сказаў, у якім стане здароўя вярнулі Андрэя Кіма. Болей за два тыдні таму актывіста паклалі ў шпіталь з захворваньнем вачэй. 7-га траўня Тацяна Кім бачылася з сынам у шпіталі. Жанчына кажа, што сын не выглядаў ужо цалкам здаровым.

“Лепш сталі вочы, але я лічу, што яшчэ не зусім паправіліся. У сераду, калі я зь ім размаўляла, яшчэ вочы выглядалі запаленымі”, -- паведаміла Тацяна Кім.

Нагадаем, Цэнтральны суд Менска асудзіў Андрэя Кіма па паўтара года зьняволеньня за дзеяньні падчас мітынгу прадпрымальнікаў 10-га студзеня, Актывіст нібыта напаў на міліцыянта. Андрэй сваёй віны не прызнаў. Праваабаронцы адзначаюць, што ў судзе не было прадстаўлена доказаў, апроч паказаньняў пацярпелага супрацоўніка ДАІ. Папярэднюю скаргу на прысуд Андрэй Кім ужо накіраваў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках