9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скарга на прыгнёт свабоды слова ў Беларусі трапіла ў ААН

4

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана скарга гомельскіх актывістаў дэмакратычнага руху Андрэя Аляшкевіча і Уладзіміра Шуміліна.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Леанід Судаленка, 12 траўня хлопцы атрымалі ліст з камітэта, у якім сказана, што гэтая скарга на парушэнне правоў грамадзян будзе скіравана ва ўрад Беларусі для каментароў. На працягу шасці месяцаў А.Аляшкевіч і У.Шумілін, паводле працэдуры камітэта ААН, будуць мець магчымасць пракаментаваць адказ беларускага ўрада.

"Упэўнены, што скарга ў Камітэце ААН па правах чалавека будзе разгледжана па сутнасці. Аляшкеівч і Шумілін скардзяцца на пазбаўленне іх права на атрыманне і пашырэнне інфармацыі. Рашэннем суду Савецкага раёна Гомелю, у лютым 2008 года хлопцы былі аштрафаваны на адзін мільён рублёў кожны за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў. Абласны суд зацвердзіў гэтае рашэнне, адзначыўшы, што спасылка ў скарзе на міжнародныя прававыя акты з'яўляецца неабгрунтаванай. Спадзяемся, камітэт ААН патлумачыць міжнароднае права і дасць прававую адзнаку дзеянням суддзяў", - сказаў Л.Судаленка.

Па словах праваабаронцы, неўзабаве скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека збіраецца скіраваць каардынатар стварэння руху "За Свабоду" Уладзімір Кацора, які за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў быў асуджаны на сем сутак арышту.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках