25 красавiка 2024, Чацвер, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У палітвязьня Андрэя Кіма пачаў рэзка пагаршацца зрок

Палітвязьня Андрэя Кіма ў турэмным шпіталі, куды актывіст патрапіў з запаленьнем вачэй, адведала маці.

Каля гадзіны доўжылася першая пасьля суду сустрэча Тацяны Кім з хворым сынам. Вось што Тацяна Кім распавяла “Радыё Свабода” пра ягоны стан здароўя: “Вочы ў яго, вядома, хворыя. Асабліва левае вока — чырвонае-чырвонае! Яму тэрмінова спатрэбіліся акуляры. Доктар сказаў, што яго абсьледуюць, і ён у лісьце мне вышле рэцэпт, паводле якога трэба яму купіць акуляры”.

Зрок у Андрэя Кіма пачаў рэзка пагаршацца пасьля таго, як у студзені яго зьмясьцілі ў менскі сьледчы ізалятар. Дактары казалі маці актывіста пра інфэкцыю, але Тацяна Кім згадвае скаргі сына таксама на цемру ў камэры і на тое, што там увесь час паляць, ад чаго ягоныя вочы і пачалі сьлязіцца. “Зараз, у шпіталі, дзе ня паляць, боль у вачах стаў меншы”, — спасылаецца на сына Тацяна Кім.

Андрэй Кім скардзіўся таксама на боль у сэрцы. Што кажуць наконт гэтага турэмныя мэдыкі? Доктар, які выйшаў сёньня да сваякоў пацыентаў рэспубліканскага турэмнага шпіталя, на пытаньне пра самаадчуваньне Андрэя Кіма адказаў каротка: “Добрае”. Больш ніякай інфармацыі ад мэдыка атрымаць не ўдалося. Калі Андрэя выпішуць са шпіталя, таксама не сказалі.

Нагадаем лідэр “Ініцыятывы” Андрэй Кім быў пакараны 1,5 гадамі калёніі быццам бы за зьбіцьцё супрацоўніка ДАІ падчас вулічных акцый пратэсту прадпрымальнікаў. Актывіст плянуе празь некалькі дзён сустрэцца з адвакатам і падрыхтаваць касацыйную скаргу ў Менскі гарадзкі суд. Літвязьня Маці Андрэя Кіма адведала яго ў турэмным шпіталі, куды зьняволены актывіст патрапіў з запаленьнем вачэй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках