Дзень Еўропы ў Менску – пад нацыянальным сцягам (Фота, відэа)
1- 2.05.2008, 9:10
Некалькі бел-чырвона-белых сцягоў з'явілася над дахамі мінскіх будынкаў напярэдадні 1 мая.
Адзін з іх вывешаны ўвечары 29 красавіка ў мікрараёне Паўднёвы Захад. Актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” замацавалі яго над дзевяціпавярховым будынкам на перакрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Голубева. Гэта адно з найбольш ажыўленых месцаў мікрараёну, бо побач знаходзяцца кінатэатр "Берасце", крама "Кірмаш" і Медыцынскі універсітэт, таму бел-чырвона-белае палотнішча ўбачылі многія людзі.
Падобная акцыя прайшла і ў Кастрычніцкім раёне Мінска. Там нацыянальны штандар быў замацаваны 30 красавіка над дзевяціпавярховым будынкам па вуліцы Ляўкова.
Акцыі прымеркаваныя да 1 мая. Гэты дзень ў найноўшай беларускай гісторыі мае важны сэнс – наша краіна зрабілася суседам Еўрапейскага Саюза, набыла рэальны шанец далучыцца да яго. Таму праеўрапейскія арганізацыі Беларусі абвясцілі яго Днём Еўропы.

