19 красавiка 2024, Пятніца, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дачка Аляксандра Казуліна зьбіраецца падаць у суд на Лукашэнку

28

Падставай для судовага разбіральніцтва могуць стаць выказванні Лукашэнкі падчас звароту да “парламента” 29 красавіка.

Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў непаважна выказаўся на адрас экс?кандыдата ў прэзідэнты, а зараз палітзняволенага Аляксандра Казуліна.

У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка сказаў:

«Знайшлі вашывага апазіцыянера, што 1,5 % на выбарах атрымаў, і зрабілі яго палітвязнем. Апазіцыя не хоча, каб яго выпускалі. Калі ён заўтра выйдзе на свабоду, апазіцыі той не будзе. Святога ў гэтым чалавеку нічога няма… Пяцёра выкарысталі, а ён не: «Момант яму не наступіў». Ды каму ты патрэбны?»

«Я не здзіўленая, што Лукашэнка двойчы узгадваў пра Аляксандра Казуліна. Гэта яшчэ раз сведчыць, што менавіта Казулін яго вельмі цікавіць і менавіта з?за яго Лукашэнка ніяк не можа супакоіцца. Калі раней Казулін быў «адмарозкам», які «адчыняў піва Лукашэнку», то зараз ён ператварыўся ў «вашывага апазіцыянера». Насамрэч гэта толькі дэманструе сутнасць нашага прэзідэнта, нагадвае нам, адкуль ён з’явіўся, пра яго адукацыю, пра яго культуру», -- заявіла Вольга Казуліна.

Паводле Казулінай, не выключана, што будзе разглядацца пытанне аб накіраванні ў суд зыску супраць прэзідэнта за абразу гонару і годнасці, паведамляе < a href=http://www.racyja.com/>"Радыё Рацыя".

«Я проста ў шоку. Калі такія словы выкарыстоўваюцца на адрас сумленнага чалавека, прафесара, экс?кандыдата ў прэзідэнты. Гэты судовы працэс можа яшчэ раз засведчыць, які прававы нігілізм існуе ў Беларусі», — дадала В.Казуліна.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках