27 красавiка 2024, Субота, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргея Парсюкевіча пераводзяць у турму ў Жодзіна

Пра гэта сёння раніцай паведамілі яго жонцы, Наталлі Парсюкевіч, у менскім СІЗА на Валадарскага, дзе ў гэты момант знаходзіцца палітвязень Сяргей Парсюкевіч.

Застаецца няясна: з чым звязана такое перасоўванне, рэч у тым, што ў Жодзіна адбываюць арышты, а Сяргея прысудам скіравалі ў калонію агульнага рэжыму.

Пагатоў прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч, асуджаны на 2,5 гады калоніі агульнага рэжыму нібыта за "збіццё супрацоўніка міліцыі", а таксама яго адвакат Вера Страмкоўская абскардзілі прысуд у Менскім гарадскім судзе. Парсюкевіч мусіць чакаць рашэння вышэйшай інстанцыі па абскарджанні прысуду ў ізалятары, гэта значыць у менскім СІЗА на Валадарскага.

Сёння Сяргея Парсюкевіча наведае яго адвакат Вера Страмкоўская, у выніку чаго сітуацыя мусіць высветліцца, паведамляе сайт «Перспектива».

Рашэнне суду па справе Сяргея Парсюкевіча было вынесена 23 красавіка. Па версіі абвінавачання віцебскі прадпрымальнік, адбываючы адміністрацыйны арышт пасля мітынгу ІП у Менску, 26 студзеня напаў на ахоўніка Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў Аляксандра Дулуба і збіў яго. Сведкі, якія сядзелі разам з Парсюкевічам, заявілі ў судзе, што ўсё было наадварот - "ахоўнікі парадку" збілі самога прадпрымальніка, дарэчы, колішняга міліцыянта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках